Ноч музеяў з Броўкам у Мінску

16.05.2026 18:00 - 23:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) 20 BYN
У суботу, 16 траўня, у літаратурным музеі Петруся Броўкі ладзяць Ноч музеяў.

У нашым свеце, поўным клопатаў і спешкі, мы часам губляем здольнасць глядзець у будучыню з надзеяй. Сучаснаму чалавеку, акружанаму інфармацыйным шумам, не стае лёгкасці і ўпэўненасці, што заўтрашні дзень будзе лепшым за сённяшні.

Імпрэза «Ноч музеяў: Час рамантыкаў і аптымістаў» прапануе вярнуцца да тых часоў, калі гэтая вера была паветрам, якім дыхаў кожны.

1960-я — гэта час, калі моладзь стала галоўнай рухаючай сілай. Аптымізм, рамантыка адкрыццяў і веры ў чалавека — усё гэта знайшло адлюстраванне ў культуры.

Пятрусь Броўка, паэт з нязгаснай усмешкай, які трымаў руку на пульсе часу, пакінуў нам у спадчыну запавет — ісці ўпарта да сваёй мары, нягледзячы ні на якія перашкоды.

У праграме:

  • 18:00 — Лекцыя «Мінск 1960-х гадоў. Горад, архітэктура і людзі сонечнай эпохі» (Антон Дзянісаў, гісторык)

  • 19:00 — Лекцыя «Больш не табу: мадэрнізацыя інтымнай сферы ў гады хрушчоўскай адлігі (1953 — 1968)» (Аляксандр Гужалоўскі, гісторык)

  • 20:00 — Майстар-клас па джазавых танцах ад студыі танцаў «Качели»

  • 22:00 — Канцэрт гурта «Борисовский Тракт»

А таксама:

  • Выстава «Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе»,

  • Віктарына па эпосе 1960-х гадоў,

  • Майстар-клас па стварэнні паштовак з зорным небам,

  • Інтэрактыўная праграма з варажбой на картах Таро,

  • Інтэрактыў «Броўчын тэлефон», знаёмства з фільмаскопам.

Квіткі — 20 рублёў.



Вам можа быць цікава

Выстава «Рухаўскія дываны» ў Мінску

03.06.2026 18:00 - 28.06.2026 19:00 галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Саша Філіпенка ў Варшаве

14.06.2026 (18:00 - 20:00) Szkoła Główna Handlowa (al. Niepodległości 162)

Саша Філіпенка ў Брне

19.06.2026 (18:00 - 20:00) Institut Paměti Národa (Radnická 369/10)

«Ноч Барсукоў» у нацпарку «Прыпяцкі»

20.06.2026 (12:00 - 12:00) ля гатэля «Тураў+»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ