“Ноч музеяў” у Музеі-дачы Васіля Быкава

21.05.2017 14:00 - 19:00 Музей-дача Васіля Быкава (Мінскі раён, а.г. Ждановічы-6, вул. 6-я Дачная, д.62) Бясплатнае

21 мая 2017 года з 14.00 да 19.00 “Музей-дача Васіля Быкава” (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры)  запрашае ўсіх прыняць удзел у акцыі “Ноч музеяў – 2017”.

Зямля… Маленькая блакітная кропка ў прасторы Сонечнай сістэмы. З развіццём навукі і тэхнікі становіцца ўсё больш зразумела, наколькі мы малыя ў параўнанні з бясконцым Сусветам. Адначасова вакол Зямлі лётаюць дзясяткі спадарожнікаў, касмічныя апараты адпраўляюцца да далёкіх аб’ектаў Сонечнай сістэмы… Якое ж месца мы займаем у Сусвеце і якую ролю адыгрывае касмічная прастора ў нашым жыцці? У праграме “Над намі – неба” ўсе жадаючыя атрымаюць магчымасць дакрануцца да неба і спасцігнуць некаторыя таямніцы Сусвету.

Хочаце даведацца, што агульнага ў Ван Гога, Бетховена і Караткевіча? Тады чакаем Вас па адрасе: Мінскі раён, а.г. Ждановічы-6, вул. 6-я Дачная, д.62. Праезд ад ст.м. Пушкінская (аўт. №219, маршрутка №1419).

! Для гасцей у “зорнай тэме” ўваход у музей вольны.

Будзе арганізаваны транспарт!

Колькасць месцаў абмежаваная!

Запіс па тэлефоне – 334 86 22.

Ад’езд у 13.30 з дворыка Дзяржаўнага музея

гісторыі беларускай літаратуры.

Кантактны тэлефон: (017) 335-44-47


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава плакатаў «Si Vis Pacem Para Bellum» у Вільні

08.09.2026 11:00 - 13.09.2026 20:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Вясельныя традыцыі ў Суле

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ