Ноч расстраляных паэтаў у Брэмене

29.10.2022 14:00 - 17:30 гарадская бібліятэка (Am Wall 201) Бясплатнае

29 кастрычніка, у суботу, беларусы Брэмена ладзяць імпрэзу ў памяць пра Чорную ноч 29 кастрычніка 1937 года, калі ў засценку НКУС былі расстраляныя больш за сто чалавек — і шмат сярод іх было творцаў.



Дата: 29 кастрычніка

Час: з 14.00 да 17.30 (час мясцовы)

Месца: зала гарадской бібліятэкі, Am Wall 201, Брэмен 


Вось што будзе падчас імпрэзы:

14:00-15:30 Дыскусія «Рэпрэсіі работнікаў культуры Беларусі з савецкага часу да нашых дзён».

Удзел бяруць доктар Аляксандр Фрыдман, доктарка Ірына Кашталян, Маша Рубіна, Лібусэ Чэрна.

Мадэратар — доктар Сайман Льюіс.


Чытанне вершаў на беларускай мове з нямецкім перакладам.


15:30-16:00 перапынак


16:00-17:00 Дыскусія «Беларуская літаратура: выжыць, нягледзячы на ​​рэпрэсіі і вайну».

Удзел бяруць Андрэй Хадановіч і доктар Гун-Брыт Колер. Мадэратар — Лібусэ Чэрна.


17:00-17:30 Канцэрт беларускіх песень ад Маргарыты Ляўчук і Андрэя Павука.


Таксама будуць працаваць выстава «Палітвязні ў Беларусі» і «кніжны стол» з падборкай важных беларускіх кніг у перакладзе на нямецкую мову.

Імпрэзу ладзіць беларуская суполка РАЗАМ e.V. і Брэменская гарадская бібліятэка.

Квіткі за ахвяраванне любой сумы (і без ахвяравання) можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Фэст суседзяў у Вільні

19.04.2026 (12:00 - 16:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

«Irdorath» у Познані (6+)

25.04.2026 (19:30 - 21:30) Klub 2progi (Aleja Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ