Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах

29.10.2019 20:00 - 21:00 Курапаты Бясплатнае

29 кастрычніка будзе ўзгадвацца расстрэльная ноч беларускай літаратуры. Праз 82 гады кат не названы катам, а нявінны чалавек не названы ахвярай. Каб ушанаваць памяць забітых творцаў, запрашаем вас на літаратурныя чытанні “Ноч расстраляных паэтаў” у Курапатах.

Гэта не акцыя і не мітынг – гэта ўшанаванне памяці невінаватых людзей на месцы, дзе чыніўся генацыд Беларусі. Фармат сціплы і годны: будуць гучаць адпаведныя месцу і даце спевы, творы рэпрэсаванай літаратуры, малітвы. Далучайцеся і запрашайце сяброў!

А каб дапамагчы падзеі інфармацыйна і адначасова ўшанаваць памяць забітых літаратараў, прапануем ужо зараз паўдзельнічаць у флэшмобе: запішыце відэа, дзе вы чытаеце верш расстралянага паэта ці свой верш, прысвечаны гэтай тэме. Выкладайце відэа з подпісам «29 Кастрычніка, 20:00 #Курапаты #Ночпаэтаў» у сацсеткі, адзначайце сяброў, якім перадаеце ланцужок памяці.

Паводле арганізатараў

На «Ноч расстраляных паэтаў» у Курапатах пачалі збор грошай


Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Выстава «Кошт нязгоды» ў Вільні

26.06.2026 10:00 - 27.06.2026 18:00 Музей акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A)

Пленэр «Пад шум бяроз» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

27.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Канцэрт хору «Канкордзія» ў Варшаве

27.06.2026 (19:15 - 21:00) Kościół Akademicki św. Anny (Krakowskie Przedmieście 68)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ