Выдавецтва «Тэхналогія» прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

Выдавецтва прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй 10 чэрвеня. Гэта зрабіў Эканамічны суд Мінска, але пазіцыю ў пераліку экстрэмісцкіх фармаванняў дадалі сёння, піша «Наша Ніва».

Vydaviectva «Technalohija»

Нагадаем, што ў лютым у Мінску прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюднікаў кніг.

Сярод іншых былі затрыманыя заснавальнік выдавецтва Вацлаў Багдановіч, яго жонка Алена і дочкі Антаніна і Вікторыя. Пазней усіх вызвалілі. Таксама быў затрыманы галоўны рэдактар выдавецтва Зміцер Санько.

У красавіку Міністэрства інфармацыі прыпыніла дзеянне пасведчання распаўсюдніка друкаваных выданняў «Тэхналогіі».

Выдавецтва дзейнічала з 1988 года.