Нямое кіно пад акампанемент Вольгі Падгайскай у Варшаве

02.08.2024 19:00 - 21:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36) 80 злотых


У пятніцу, 2 жніўня, кампазітарка Вольга Падгайская зайграе ў прасторы «MIT» акампанемент да нямога кінасеанса.







Дата: 2 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «MIT», Stalowa, 36, Варшава



У праграме: 

«Падарожжа на Месяц», Жорж Мельес, 1902 

Першы навукова-фантастычны фільм і кароткаметражная фарсавая камедыя, у якой у Месяца ёсць вочы, касмічны карабель мае форму снарада, а ў пячорах растуць грыбы. 

«Асаблівая прыкмета», Эдвард Ф. Кляйн, Бастэр Кітан, 1921 

Да болю смешная (і нават ледзь-ледзь драматычная) камедыя, у якой герой-працаўнік ціра звязваецца з небяспечнай бандай і становіцца выратавальнікам яе патэнцыйных ахвяр.


 І ўсё гэта пад чароўную фартэпіянную музыку кампазітаркі, арганісткі Вольгі Падгайскай. 



Уваход — 80 злотых. Запісвайцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Лекцыя «Каханне, смерць, мастацтва, альбо жыццё Марка Шагала ў мемах» у Мінску

03.09.2026 (19:00 - 21:00) музей наіўнага мастацтва, ГЗЦ «Арэна Сіці» (пр-т Пераможцаў, 84)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ