Стваральнікі прэміі «Бізон Гіґс» паспяхова правялі прэмію ў 2024 годзе і жадаюць паўтарыць яе ў 2026.
Першы. Заявіць беларусаў, якія працуюць у галіне навукі і нечага дасягнулі ці бяруць удзел у чымсьці, на ваш погляд, важным? Важнасць абірае любы беларус і заяўляе навукоўца!
Другі. Прызавы фонд фармуецца з унёскаў супольнасці навукоўцаў і прыхільнікаў прэміі, альбо мецэнатаў, якім сімпатычна навука наогул. Кожны грамадзянін можа падтрымаць фонд Прэміі фінансава на байміэкофі.
Трэці спосаб. У адпаведна графіку з’явіцца спіс намінантаў. Тут можна прагаласаваць за свайго навукоўца.
Крок 1. Верасень— кастрычнік 2026. Збіраем грошы на прэмію.
Крок 2. Кастрычнік — лістапад 2026. Прымаем заяўкі на намінантаў.
Крок 3. Снежань 2026. Галасуем за заяўленых асобаў.
Фінал. 20 снежня 2026. Узнагарода пераможцы(аў).
Рэгламент прэміі — у Pamyłka № 3 па спасылцы.
«Бізон Гіґс» — прэмія супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю. Тут кожны можа ўзяць удзел — ці як навуковец, ці як той, хто падтрымлівае.