ПАДЗЕЯ ДНЯ: OMNI academia запрашае на вечар беларускай паэзіі «Вольныя чытанні»

16.08.2023 19:00 - 20:30 OMNI academia (Aukštaičių g. 6-30) 10 еўра

16 жніўня 2020 года адбыўся найбуйнейшы мітынг у гісторыі незалежнай Беларусі, калі беларусы выйшлі на вуліцу, бо імкнуліся пазбавіцца ад шматгадовай дыктатуры.

«Мы адзначаем трохгоддзе гэтай падзеі праз вечар беларускай паэзіі «Вольныя чытанні», які адбудзецца 16 жніўня а 19-й. Усе ахвотныя прачытаюць вершы беларускіх аўтараў у нашай утульнай гасцёўне», — паведамляе OMNI academia.

На вечары прагучаць творы са зборнікаў «Не расстраляныя», вершы Таццяны Сапач і Уладзіміра Караткевіча.

Вы можаце прачытаць вершы сваіх любімых аўтараў ці проста прыйсці і паслухаць беларускую паэзію, а OMNI academia пачастуе кавай ці гарбатай. Прыносьце, калі ласка, свае ўлюбёныя напоі і добры настрой.

Дата: 16 жніўня

Час: 19.00

Месца: Aukštaičių g. 6-30, 11341 Vilnius

Запіс у каментарах да паведамлення.

Уваход: данат €10


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Канцэрт «Classics of Pop» ва Уроцлаве

22.08.2026 (20:00 - 22:00) Pub Salonik (Braniborska 2/10)

Свята да 35 гадоў Незалежнасці Беларусі ў Вільні

23.08.2026 (15:30 - 18:00) Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ