ПАДЗЕЯ ДНЯ: Паўстанніцкі моўны панядзелак у Тбілісі

09.01.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У панядзелак, 9 студзеня, беларускамоўны клуб «Maja mova» распачынае новы год новай сустрэчай!



Дата: 9 студзеня

Час: з 19.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным удзельнікам), Тбілісі 


У студзені споўніцца 160 год ад пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага. З гэтае нагоды будуць гуляць ў файную гістарычна-ралявую настолку «Паўстанцы»! Гэта як «Мафія», толькі круцей, бо пра паўстанне!

«Паўстанцы» — гэта сімуляцыя падзей 1863 года. У вас будзе шанец пабыць удзельнікамі рэвалюцыі з аднаго ці іншага боку і праявіць свае шпіёнскія ці дэтэктыўныя здольнасці напоўніцу.

Уваход па паролі! Вы ведаеце па якім!


Удзел бясплатны. Запісвайцеся па спасылцыі далучайцеся!





Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ