Паб-квіз: запрашаем на Беларускую інтэлектуальную гульню

11.04.2016 19:00 - 21:00 клуб "ТУСЭ" (Сурганава, 57 б, у гандлёвым цэнтры "Еўропа") 50 000

Запрашаем на Беларускую інтэлектуальную гульню, якая пройдзе 11 красавіка ў клубе “ТУСЭ”.

Гэта паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі.
Браць удзел могуць не толькі знаўцы беларушчыны, але і проста кемлівыя, знаходлівыя людзі.

Працягласць — 2–2,5 гадзіны.
Кошт білета — 50 000 бел. рублёў за 1 чалавека.

Кароткая інструкцыя:

1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе 6 красавіка (рэгістрацыя будзе адкрыта з 12.00 у суполках vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest).
2. Прыходзьце 11 красавіка а 19-й гадзіне ў клуб “ТУСЭ” (Сурганава, 57 б, у гандлёвым цэнтры “Еўропа”).
3. Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!

Раскінем розумам па-беларуску!


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

16.08.2026 (19:00 - 21:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ