ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Па што ідзеш, Воўча» і «Зэкамерон»: беларускія літаратурныя імпрэзы ў Мюнхене

11.10.2023 18:30 - 21:30 (Salvatorplatz 1) 15 еўра

У сераду, 11 кастрычніка, у Мюнхене адбудуцца беларускія літаратурныя чытанні.




Дата: 11 кастрычніка

Час: з 18.30 (час мясцовы)

Месца: Salvatorplatz 1, Мюнхен 


У 18.30 будуць публічныя чытанні рамана Евы Вежнацец «Па што ідзеш, воўча»? 

Чытае Ліза Вагнер. 

Мадэратар — Фолькер Вайхсель. 


А 20-й жа пачнецца дыскусія «Спаленая зямля. Літаратура Беларусі», прысвечаная турэмнай літаратуры і Максіму Знаку ў прыватнасці. 

У сваім «Зэкамероне», які спадар Максім напісаў у першы год зняволення, ён шматзначна, іранічна і з цудоўным гумарам распавядае пра свае новыя будні. Яго апавяданні сведчаць пра супраціў і самасцвярджэнне. 

Пра тэксты Максіма Знака і пра становішча палітвязняў у Беларусі распавядзе гісторык Фолькер Вайхсель

Да ўдзелу ў дыскусіі запрасілі і Святлану Ціханоўскую.


 Уваход — 15 еўра. Квіток дзейсны на абедзве імпрэзы.




Вам можа быць цікава

Анлайн-спектакль «Чароўны тэатр Ларысы Геніюш»

13.09.2026 (15:00 - 17:00) ютуб-канал Асацыяцыі беларусаў Амерыкі

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ