Паказ фільма «Купала» ў Браціславе

15.07.2026 19:30 - 21:30 Romerov dom (Zámočnícka 10) Уваход — добраахвотны ўнёсак ад 5 еўра
У сераду, 15 ліпеня, у Браціславе ладзяць паказ таго самага фільма «Купала», які дагэтуль не быў паказаны ў Беларусі.

Фільм прысвечаны жыццю і творчасці Янкі Купалы, аднаго з выбітных беларускіх паэтаў, чыя спадчына стала сімвалам нацыянальнай культуры, а лёс звязаны з трагедыяй рэпрэсаванай беларускай інтэлігенцыі.

Перад паказам адбудзецца ўводная лекцыя, якая дапаможа лепш зразумець гістарычны і культурны кантэкст.

Таксама будзе магчымасць:

  • пагартаць кнігі Янкі Купалы

  • далучыцца да адкрытага мікрафона і прачытаць вершы аўтара па-беларуску, па-славацку або па-ўкраінску

Уваход — добраахвотны ўнёсак ад 5 еўра.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ