Паказ фільмаў Кірылла Галіцкага у межах праекта “Сваё кіно”

21.03.2018 19:00 - 19:00 АРТкінатэатр (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. Пятроўшчына) 6 BYN

21 сакавіка ў 19.00 у мінскім «АРТкінатэатрэ» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. Пятроўшчына) у рамках пазнавальна-забаўляльнага праекта «СВАЁ КІНО»: Любім і глядзім» прадстаўляем фільмы рэжысера Кірылла Галіцкага и творчага об’яднання NATOSCHAK: «Пляж / Лес / Тамбур» (2018) и «Называйте это как хотите» (2016).

Глядзім і абмяркоўваем сучаснае беларускае кіно.

Трэйлер фільма:

«Пляж / Лес / Тамбур»

Беларусь, 2018г.

Хранаметраж: 21 хв.

Узроставая катэгорыя: 16+

 

Ён падышоў да яе на пляжы. Ёй хацелася пабыць адной і яна ушла. Ён дагнаў яе і ператварыў рэштку дня ў існы верхал.

Гісторыя пра шэрую мышку і сытага ката, ці порцыя жыццёвага вопыту, якую ніхто не замаўляў.

 

«Называйце гэта як хаціце»

Беларусь, 2016г.

Хранаметраж: 30 мин.

Узроставая катэгорыя: 16+

 

Ганна. Каштоўны супрацоўнік, любімая жонка, жаданая палюбоўніца, упэўненая ў сабе. Аказалася, што нет … Называйце гэта як хочаце.

Яе жыццё – поўная чаша. Удалы шлюб, камфортны побыт, непыльная служба, службовы раман. Усе жывыя і здаровыя. Сама добрая і разумная. Толькі гэтага мала. Мужу Ганны прапануюць павышэнне з перакладам у Ўладзівасток. Рамантычная натура Ганны жыва адгукаецца на прапанову  і … “поўная чаша” пачынае хіліцца і трэскацца.

 

Аб рэжысеры:

Вучоба ва ўніверсітэце – 5 гадоў

Выраблена фільмаў – 3

Дзяцей – 2

Жонка – 1

Судзімасцеў – 0

З 2020г. – мастацкі кіраўнік кінастудыі “Беларусьфільм”

 

Працы ў кіно:

 

– мастацкі кароткаметражны фільм «Белым па чорнаму», фільм зняты пры дапамозе VR тэхналогіі, 2017;

Удзел у фестывалях:

2017 Moscow International Film Festival / Moscow, Russia – international premiere

2017 Sofia Independent Film Festival / Sofia, Bulgaria

2017 Listapad International Film Festival / Minsk, Belarus – national premiere

2017 Satis 360 Film Festival / Paris, France – winner in the “Fiction” category

2017 Paris Courts Devant / Paris, France

2017 Shift Film Festival / Maastricht, Netherlands

2017 2ANNAS IFF / Riga, Latvia

 

– мастацкі кароткаметражны фільм «Называйце гэта як хаціце», 2016.

Удзел у фестывалях:

2017 узнагарода за лепшую жаночую роль кінафестываль ў Дубліне DISFMF.

 

Аб праекце «СВАЁ КІНО»

 

«СВАЁ КІНО» – гэта пазнавальна-забаўляльны праект, у якім аўтары беларускіх фільмаў знаёмяцца з гледачом, а гледачы вучацца разбірацца ў кіно. Паказы праходзяць штомесяц на працягу ўсяго года ў камфартабельным сучасным кінатэатры.

 

Мы імкнемся паказаць «50 адценняў жыцця» і такую Беларусь, якую наш глядач яшчэ не бачыў, і запрашаем глядзець і абмяркоўваць нетрывіяльнае, якаснае і своеасаблівае кіно.

 

Арганізатары і партнёры праекта:

Арткинотеатр, Цэнтр сучаснай культуры “Бягучы Чарапаха”/Running Turtle, СВАЁ КIНО: Любiм i глядзiм, Наталля Бружнік, Леанід Каліценя

Квіткі: ад 6 BYN на www.bycard.by

 


Вам можа быць цікава

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Саша Філіпенка ў Вільні

25.05.2025 (17:00 - 19:00) Vilniaus mokytojų namai, Didžioji salę (Vilniaus g. 39)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ