Паставы. Рок-фестываль «Мелодыі адыходзячага лета»

30.08.2015 16:00 - 20:00 Пастаўскі раённы Дом культуры (вул. Чырвонаармейская, 34) Бясплатнае

«Мелодии уходящего лета» – пад такой назвай сёлета 30 жніўня пройдзе фестываль у Паставах. Выступяць ўжывую дзевяць калектываў з Мінска, Ваўкавыска, Браслава, Бабруйска, Смаргоні. На сцэну выйдуць і пастаўскія «Скіфы».

Як паведаміў Край.бай кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Скіфы» Віктар Верацельнікаў, гледачоў чакае яркая чатырохгадзінная праграма. Са сцэны ДК прагучаць самыя розныя музычныя жанры: блюз, рок-н-рол, панк.

– Дзякуючы разнастайнай палітры музычных жанраў фестываль будзе цікавы гледачам усіх узростаў. Вечар абяцае быць запамінальным, – адзначыў музыка.

Пачатак мерапрыемства ў 16.00. Уваход вольны.

 

kraj.by


Вам можа быць цікава

Сустрэча літаратурнай школы «Тэкст» у Мінску

11.06.2025 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Канцэрт ансамбля «Сарматы» ў Мінску

12.06.2025 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа, (вул. Акадэмічная, 5)

«Касіяпея» ў Кракаве

14.06.2025 (20:00 - 22:00) Klub Gwarek (Władysława Reymonta 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ