Канцэрт ансамбля «Сарматы» ў Мінску

12.06.2025 18:00 - 20:00 музей Якуба Коласа, (вул. Акадэмічная, 5) 10 рублёў



У чацвер, 12 чэрвеня, у музеі Якуба Коласа дае канцэрт Народны ансамбль БДУ «Сарматы»





Што калі б музыка магла распавесці пра тое, што замоўклі архівы? 

Што калі б песня, якую спявалі ў дваранскім салоне ў 1803 годзе, загучала сёння — жывой, хвалюючай, нібы зусім не прайшло двух стагоддзяў?

Абяцаюць акустычны канцэрт, дзе прыгожая музыка — не проста эстэтыка, а культурная рэканструкцыя, зробленая з любоўю і мастацкай смеласцю. 

«Сарматы» вяртаюць да жыцця малавядомыя і забытыя беларускія песні XVIII–XIX стагоддзяў, якія калісьці гучалі ў асяроддзі беларускай шляхты. 

У праграме — арыгінальныя фольк- і фольк-рок апрацоўкі рарытэтных твораў: шчырых, эмацыйна насычаных, з нацыянальным каларытам і сучасным гукавым дыханнем. 


Уваход — 10 рублёў



Вам можа быць цікава

Выстава «Пыл» у Варшаве

01.06.2025 19:00 - 30.06.2025 20:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Выстава Яраслава Кірвеля «Дошка Гонару» ў Варшаве

06.06.2025 19:00 - 01.07.2025 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Спектакль «Віця» ў Бельску Падляшскім

16.06.2025 12:00 - 18.06.2025 12:00 Бельскі дом культуры (ul. 3 Maja 2)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

21.06.2025 14:00 - 22.06.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ