Выйшаў новы сінгл ад Sw@da x Niczos, які можа стаць хітом гэтага лета. «Чырвонае неба» — песня на падляшскай гаворцы, дзе традыцыйны фальклор яскрава спалучаецца з сучасным рэпам і клубнай музыкай.
Sw@da x Niczos — адзін з найбольш пазнавальных музычных праектаў з паўночна-ўсходняй Польшчы, які спалучае, здавалася б, несумяшчальныя стылявыя элементы сучаснай музычнай рэчаіснасці, стварае тэксты на беларускай падляшскай гаворцы і інтэгруе іх у радно традыцыйнай песні беларуска-польскага памежжа.