Прэм'ера спектакля "Крэмулятар" паводле Сашы Філіпенкі ў Рызе

03.02.2026 20:00 - 22:00 Dailes teātris (Brīvības iela 75) 50 еўра

Трэцяга лютага, у аўторак, у Рызе адбудзецца прэм'ера спектакля "Крэмулятар" паводле рамана Сашы Філіпенкі.


"Крэмулятар" - гэта гісторыя лётчыка і белагвардзейскага афіцэра Пятра Несцярэнкі, які пасля працяглых нягод эміграцыі пачатку ХХ стагоддзя заключае дамову з Саветамі і вяртаецца на радзіму.


Гэта гісторыя пра жангліраванне і выбар уласнай праўды, пра яе сціранне і непазнавальнасць для многіх пакаленняў, пра эміграцыю і вайну мінулага стагоддзя; пра веру, вялікае каханне, якое нічога не значыць, калі самы адданы глядач - тыран.

Рэжысёр - Максім Дзізенка.

Спектакль ідзе на рускай мове з ангельскімі субтытрамі.

Квіткі коштам ад 50 еўра бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ