Першая бізнес-сустрэча беларускай дыяспары Беластока

15.12.2022 19:00 - 21:00 Хаб «Новая Зямля» (Wyszyńskiego, 6A) Бясплатнае

У чацвер, 15 снежня, беларуская дыяспара Беластока запрашае на першую бізнес-сустрэчу, каб беларускія прадпрымальнікі Беластока змаглі пазнаёміцца, заканэкціцца, абмяняцца кантактамі ды падтрымаць адно аднаго.



Дата: 15 снежня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Хаб «Новая Зямля», Wyszyńskiego, 6A, Беласток 


Прыходзьце, калі вы:

Думаеце адкрыць ўласны бізнэс ў Польшчы;

Ужо адкрылі сваю справу і хочаце яе развіваць;

Даўно ведзяце свой бізнес і можаце падзяліцца ведамі з пачаткоўцамі.


На першай сустрэчы выступяць:

Наталля, прадпрымальніца з 10-гадовым досведам вядзення паспяховага бізнесу ў Польшчы. Спадарыня Наталля распавядзе аб найважнейшых аспектах вядзення бізнэсу, на якія трэба звярнуць увагу.

Таксама Наталля (але іншая) — бухгалтарка, якая падзеліцца інфармацыяй аб падставах ападаткавання ў Польшчы, асаблівасцях ападаткавання індывідуальных прадпрымальнікаў і спулак.


Даклады будуць з прэзэнтацыямі. Натуральна, што можна будзе задаваць пытанні.


А пасля прэзынтацый — прастора для нэтворкінга і свабодных дыскусій.


Уваход вольны.








Вам можа быць цікава

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Канцэрт «Шэдэўры сусветнай арганнай музыкі» ў Гродне

12.09.2026 (19:00 - 21:00) Лютэранская царква св. Іаана (вул. Акадэмічная 7А)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ