У нядзелю, 20 верасня, у Варшаве ладзяць майстэрню трансфармацыі турэмнага досведу — варкшоп для жанчын і небінарных асоб.
Турма застаецца ў целе і памяці нават праз гады — і нават калі чалавек сам не быў у зняволенні. Праз навіны, праз блізкіх, праз супольны досвед шмат хто носіць у сабе «траўму сведкі».
Жанчыны з турэмным досведам запрашаюць пераапрацаваць гэта разам — праз словы і візуальныя вобразы: калажы, інсталяцыі, супольныя канцэпцыі.
Можна падавацца людзям з досведам жаночай або небінарнай сацыялізацыі, каго прама ці ўскосна закрануў досвед зняволення — на хвіліну, на 10 сутак або на гады.
Не трэба ўмець маляваць ці расказваць сваю гісторыю ўслых — гэта закрытая і даверная прастора, дзе можна проста быць.
Вядоўцы — праваабаронка Наста Лойка і мастачка Дар’я.
Мовы — беларуская і руская.
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы да канца пятніцы, 18 верасня.