Pet Lovers Party ў Кракаве

10.05.2026 12:30 - 15:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае
У нядзелю, 10 траўня, у Кракаве ладзяць дабрачынную Pet Lovers Party.

Ёсць адзін сабачка, якая вельмі хоча сям’ю. І ёсць шанец дапамагчы яму яе знайсці, файна бавячы час.

Вас чакае:

  • Garage sale: процьма брэндаў ад вінтажу да прэміуму (цэны ад 10 злотых).
  • Аўтарскія паштоўкі: сабачка Гера і іншыя гадаванцы вачыма розных мастачак.
  • Фотазона: для модных здымкаў з вашымі сабакамі (ці з самімі сабой).
  • Майстар-клас па стварэнні стылёвых брошак з жывёламі і раслінамі (удзел – 35 злотых).
  • Сюрпрызы, смачная кава і nice music.

І, вядома, мора аксітацыну: магчымасць паціскаць лапкі і пачухаць за вушкам усіх сабачак-гасцей.

Мэта збору — 1000 злотых.

Гэта не проста лічба, гэта рэальны шанец для сабакі Геры апынуцца ў Еўрасаюзе і знайсці сваіх людзей.

Уваход вольны, данаты шчыра вітаюцца.



Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Батлейка пра паноў Кубліцкага і Заблоцкага ў Мінску (7+)

15.05.2026 (18:30 - 20:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Спектакль «Мінскае мора» ў Варшаве (16+)

29.05.2026 (19:00 - 20:20) Garnizon Sztuki (Marii Konopnickiej 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ