У чацвер, 9 красавіка, у палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрываецца выстава беларускіх мастакоў другой паловы XX — пачатку XXI стагоддзя «Каб адчуваць» з калекцыі Прыёрбанка, якая стваралася на працягу 30 гадоў.
Сёння калекцыя налічвае больш за 1000 твораў жывапісу і графікі, з’яўляючыся найбуйнейшым у краіне карпаратыўным зборам беларускага мастацтва.
У экспазіцыі можна ўбачыць працы вядомых беларускіх аўтараў, сярод якіх Міхась Савіцкі, Анатоль Бараноўскі, Май Данцыг, Аляксандр Кішчанка, Уладзімір Тоўсцік, Леанід Шчамялёў, Зоя Літвінава, Мікалай Селяшчук, Георгій Скрыпнічэнка, Васіль Сумараў, Валерый Шкаруба і інш.
Выставу можна назваць своеасаблівым дыялогам розных майстроў час, у розных стылях і жанрах.
Для выставы распрацавана незвычайная імерсіўная зона, якая дапаможа наведвальнікам пагрузіцца ў фантазійны і эмацыйны свет беларускіх жывапісцаў.
Працуе выстава да 7 чэрвеня.
Уваход — па квітку ў палац Румянцавых і Паскевічаў. Частка сродкаў ад продажу спецыяльных брэндаваных сувеніраў будзе накіравана на дабрачыннасць.