Піліпаўскія вячоркі ў Азярцы

30.11.2024 14:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту Бясплатнае



 У суботу, 30 лістапада, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы ладзяць Піліпаўскія вячоркі.







Дата: 30 лістапада

Час: з 14:00 да 15:00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён




 Піліпаўскія вячоркі пачыналіся пасля Піліпаўскага посту. З гэтага часу вясковыя дзяўчаты пачыналі збірацца разам за працай. 

Асноўным жаночым заняткам было прадзенне. Кожная дзяўчынка прыносіла сабой калаўрот ці прасніцу. 

Каб праца ішла весялей, распавядалі адзін адному казкі, паданні, былічкі, спявалі песні. 

У хлопцаў таксама было багата работы па гаспадарцы — малацьба і правейванне зерня, рамонт сельскагаспадарчых прыладаў. 

Як толькі асноўная праца была выканана — можна было зайсці да дзяўчат у госці, падражніць і прыкмеціць сабе будучую жонку.



Вас чакае: 

Расповед на хаце з в. Агароднікі; 

Майстар-клас па вырабе паяскоў з нітак;

 Традыцыйныя танцы і гульні/





Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ