Pillow Talks пра стасункі і сэкс у Варшаве

02.03.2025 19:00 - 21:00 Studio UP! Olimpia (Górczewska 62,) данаты



 У нядзелю, 2 сакавіка, фем-стэндап клуб імя Зоські Верас разам з «OOOPS! SexFest» ладзіць у Варшаве стэндап пра стасункі і сэкс ў фармаце Pillow Talks.





Падрыхтавалі special-канцэрт на тэму адносін, спатканняў і сэксу. Як заўсёды, без цэнзуры і табу.

Дзевяць камікес падзеляцца сваімі гісторыямі — пра флірт і няёмкія сітуацыі, пра доўгія стасункі або жыццё без іх.

Будзе сумленна, смешна і максімальна камфортна.

Вас чакае:


вечар у давернай абстаноўцы, дзе можна смяяцца, абмяркоўваць і быць сабой;

адкрытыя размовы, у якіх ты дакладна пазнаеш сябе ці сваіх сябровак.

Дрэс-код: піжамная вечарынка. Прыносьце сваю любімую падушку і прыходзь з сяброўкамі — так яшчэ весялей.

План такі:


  • 18:30 — збор гасцей і прэзентацыя OOOPS! SexFest
  • 19:00 — здымка выпуску YouTube-шоў пра сэкс і стасункі «Будзе не балюча» з ўдзельніцамі з залы;
  • 19:30 — фем-стэндап!



Важна! На імпрэзе будзе весціся здымка для YouTube-шоу «Будзе не балюча». На ўваходзе можна будзе ўзяць адмысловую налепку, калі вы не жадаеце патрапіць у кадр.


Уваход — данаты гатоўкай


Усе сабраныя сродкі накіруюць на падтрымку тэлефона даверу «Алівія».


 Бясплатныя квіткі бярыце па спасылцы. Квіток гарантуе вам сядзячае месца. 





Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Вясновы канцэрт ансамбля «Класік-Авангард» у Мінску

18.04.2026 (17:00 - 19:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ