Пісьменніцкія сустрэчы ў Берасці

15.10.2015 15:00 - 19:00 На трох розных берасцейскіх культурніцкіх пляцоўках Бясплатнае

Мінскія і берасцейскія літаратары выступяць разам 15 кастрычніка на трох розных берасцейскіх культурніцкіх пляцоўках.

15 кастрычніка у Берасці ў адукацыйна-асветніцкім цэнтры імя Калесніка пры філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна адбудзецца літаратурная сустрэча з удзелам Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Алеся Каско, Васіля Жуковіча, Леаніда Філатава і Івана Мельнічука.

У межах сустрэчы публіцы будзе прадстаўленая новая кніга Васіля Жуковіча “Арабінавая ноч” з серыі “Кнігарня пісьменніка”.

А 15-ай гадзіне ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Узбярэжная Ф. Скарыны, 32)  пройдзе прэзентацыя кнігі старшыні берасцейскай філіі СБП Івана Мельнічука“Добрыя падказкі”.

Завершыць праграму аўтограф-сесія Васіля Жуковіча і Івана Мельнічука, што адбудзецца ў кнігарні “Іскра” (вул. Пушкінская, 4). Пачатак а 17-ай гадзіне.

Запрашаем усіх ахвотных!


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ