Плэйбэк-тэатр «Вахцёры» са спектаклем у Вільні

13.03.2022 18:00 - 19:30 Беларускі дом культуры (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

13 сакавіка плэйбэк-тэатр «Вахцёры» запрашае на імерсіўны спектакль у Беларускім доме культуры.



Дата: 13 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі дом культуры, Vilniaus g. 20, Вільня

Мы жывем у час, калі кожную гадзіну з’яўляецца новая серыя трылера. Здаецца, што жыццё ніколі зноў не стане звычайным, а эмоцыі выцякаюць праз край. Сярод болю трапляюцца то ўсмешкі, то апатыя ці сорам, дзесьці можа быць кубак кавы і талерка супу. І абдымкі. І енк. І страта сэнсу.

Акцёры хочуць пачуць вашыя гісторыі, разыграць вашыя эмоцыі, дакрануцца да вашага вопыту.

Плэйбэк-тэатр «Вахцёры» складаецца з акцёраў, атэставаных па метадзе плэйбэк-тэатра. Яны практыкуюць плэйбэк больш за 5 гадоў і жадаюць пазнаёміць вас з гэтым выдатным метадам.

Спектаклі «Вахцёраў» — суцэльная імправізацыя, а драматургія задаецца гледачамі. Вы распавядаеце свае гісторыі, а тут і цяпер акцёры ператвараюць іх у сімбіёз гуку, рухаў цела.

Уваход — free donation.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Купалле ў Азярцы

04.07.2026 17:00 - 05.07.2026 01:00 музей народнай архітэктуры і побыту

MALDZIS-фэст у Варшаве

13.07.2026 (17:00 - 19:00) Музей сучаснага мастацтва (Marszałkowska 103)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ