• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Прагляд відэаверсіі спектакля “Сымон-музыка”

Пачатак: 23.01 (16:00)
Канец: 23.01 (16:00)
Музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
Кошт: 3.00 р.
Google

Прагляд відэаверсіі спектакля “Сымон-музыка” ў выкананні акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
23 студзеня 2019 года ў 16.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў рамках музейнага праекта “Тэатр у музеі” адбудзецца прагляд відэаверсіі спектакля “Сымон-музыка” ў выкананні акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
21 лістапада 2018 г. у тэатры адбылася прэм’ера спектакля “Сымон-музыка” паводле першай рэдакцыі паэмы, юбілей якой адзначаўся ў мінулым годзе.
Пастаноўку ажыццявіў мастацкі кіраўнік тэатра Міхаіл Краснабаеў. Музыку да спектакля стварыў кампазітар Арцём Краснабаеў, харэаграфія Дзіяны Юрчанка.
Сучаснае тэатральнае ўвасабленне бессмяротнага твора Якуба Коласа адбылося дзякуючы таленавітым акцерам “коласаўскага тэатра”. Народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс увасобіў адразу чатыры вобразы – Старога, Курылу, Жабрака і дзеда Данілу. У галоўных ролях Сымона і Ганны – маладыя акцёры Дзмітрый Каваленка і Настасся Рэўчанка-Лук’янава.
Паэма народнага паэта Беларусі Якуба Коласа “Сымон-музыка” – несмяротны твор беларускай літаратуры, лірычны эпас, спалучаны з музыкай беларускай мовы і насычаны невычарпальнай духоўнай сілай. Пры ўважлівым разглядзе ў кожным вобразе адкрываюцца схаваныя сэнсы, у кожным раздзеле – актуальныя тэмы. Твор звяртаецца да кожнага беларуса асабіста і да ўсёй нацыі. Сімвалічна, што прэм’ера адбылася на сцэне “коласаўскага тэатра”, новае тэатральнае ўвасабленне класічнага твора з’яўляецца знакавай культурнай падзеяй. Спектакль насычаны музычнымі, пластычнымі і танцавальнымі нумарамі і па-новаму раскрывае ролю мастака і мастацтва ў сучасным жыцці. Пастаноўка цалкам адпавядае рэаліям сучаснасці і як ніколі актуалізуе вечныя пытанні прызнання і вартасці творчых памкненняў.
Для наведвальнікаў маецца ўнікальная магчымасць паглядзець відэаверсію спектакля ў сценах Дома Коласа. Акрамя гэтага, у рамках адзначанага мерапрыемства адбудзецца творчая сустрэча з народнай артысткай Беларусі Таццянай Мархель, якая таксама выконвала ролі ў спектаклях па паэмах Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”.

Уваходны квіток : 3.00 р.
Шчыра запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by
E-mail: [email protected]
Мы ў сацсетках:
ВК: vk.com/yakubkolasby.
Instagram: @kolasmuseum.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип