ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэм’ера фільма «ПРАТЭСТ» у Варшаве (18+)

20.01.2023 18:00 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

У пятніцу, 20 студзеня, у Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца паказ аўтарскага фільма «ПРАТЭСТ», прысвечанага, як можна здагадацца, беларускім пратэстам. Рэжысёр — Мікалай Давідчык, актывіст з Ліды.



Дата: 20 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава 


У фільме распавядаецца гісторыя пратэсту звычайнага беларуса, які пасля 2020 года кардынальна змяніў сваё жыццё.

Гэта гісторыя асабістага досведу: пратэсты — затрыманне — турма — незаконнае перасячэнне мяжы — эміграцыя ўдалечыні ад родных...

«Упэўнены, што кожны зможа ўбачыць у маім фільме часцінку асабістай гісторыі. Часта, каб рухацца наперад неабходна зноў прайсці мінулае і зрабіць працу над памылкамі», — кажа спадар Мікалай.

Пасля фільма будзе гутарка з рэжысёрам.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ