Прэмія “Героі году-2014”

12.12.2014 19:00 - 23:00 "Пираты" (пр. Партызанскі, 6А) 120 000 - 150 000 рублёў

Весці канцэрт будзе Максім Жбанкоў, а пераможцаў абвесцяць уладальнікі мінулай прэміі.

Музычны інтэрнэт-партал Tuzin.fm традыцыйна падводзіць вынікі году ў дзень супадзення магічных лічбаў: “тузін” гэта і ёсць дванаццатка, таму для канцэрту абіраецца дата 12.12. У гэты дзень будуць абвешчаныя пераможцы ў намінацыях “Адкрыццё году” і “Гурт году”.  У вялікім канцэрце з гэтай нагоды возьмуць удзел па тры прэтэндэнты ў кожнай з намінацый – гурт Сяргея Башлыкевіча Leibonik, беларускамоўны індзі-рок гурт Bristeil, заснаваны вакалістам Haire Peace Salon Алегам Вялем, праект Жэні Кучмейны з Іўя .K і гарадзенскія фолк-панкі Dzieciuki, рамантычны гурт Navi ды чароўная берасцейская каманда Landau адпаведна.

Найлепшых у кожнай з намінацыяў назавуць уладальнікі леташняй прэміі. “Гэта падзея можа стаць нечым падобным да Новага Году для музыкаў. Кропка, ад якой можна азірнуцца і паглядзець, што ты зрабіў, добра гэта ці не. Я быў вельмі шчаслівы, калі пачуў, што “Героямі 2013 году”  стаў гурт Re1ikt. Гэта дае неверагодную падтрымку, зараджае энергіяй больш чым на год! Я думаю, што прызнанне “Героямі” дапамажа кожнаму музыку рабіць сваю нялегкую, але добрую справу”, – кажа Алесь Дземідзенка, лідар мінулагодніх “Герояў  году”. “Калі цябе называюць дэбютам году, табе даюць аванс. Летась дзякуючы прэміі “Тузіна” на нас звярнулі ўвагу музычныя крытыкі  і новыя слухачы. Мне б хацелася, каб мы апраўдалі спадзяванні, якія на нас былі ускладзеныя з гэтай прэміяй”, – заўважае Мікіта Найдзёнаў, лідар гурта Hurma.

Акром таго, на канцэрце 12 снежня будуць адзначаныя пераможцы ў намінацыях “Кліп сезону”, “Альбом сезону” і “Песня сезону” паводле галасавання cлухачоў на партале Tuzin.fm у сезоне. З гэтай нагоды з сэтам на прэміі выступіць “Аляксандра і Канстанцін” пашырыным складам. Менавіта іх альбом “М1” быў прызнаны найлепшым.

Весці канцэрт будзе Максім Жбанкоў, вядомы сваімі артыкуламі пра стан сучаснай культуры, яскравымі прамовамі, лекцыямі і тэлеперадачамі.

Канцэрт праходзіць пры падтрымцы грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

12 сьнежня (пятніца). Мінск, клуб «Піраты» (пр-т Партызанскі, 6а). 19:00. Прэмія «Героі году» ад парталу Tuzin.fm пры ўдзеле  Landau, Leibonik, Bristeil,.K, А&К, Dzieciuki, Navi. Квіткі:  120 000 (танцпляц), 150 000 (столік). Тэлефон для даведак: +375 29 687-20-93.


Вам можа быць цікава

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ