Прэс-клуб у Гародні “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”

02.03.2019 13:00 - 13:00 Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3, другі паверх) Уваход вольны

2 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA выпраўляюцца ў Гародню, каб на адмысловым прэс-клубе абмеркаваць узаемадзеянне грамадскага сектару і ўладаў у рэгіёне. Сустрэча адбудзецца ў шэрагу цэлай серыі мерапрыемстваў, якія праходзяць у Віцебску, Магілёве, Мінску і Брэсце ў межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы”.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Гарадзеншчыны.

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

– Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?

– Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?

-Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?

– Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Сваім досведам падзеляцца спікеры:

Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.

Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

Юлія Каляда, сябра праўлення “ВелаГродна” (Гародня), раскажа пра мясцовы актывізм і паспяховае супрацоўніцтва з партнёрамі і ўладамі.

Аляксей Шота, Рэдактар Hrodna life (Гародня), раскажа, як актывістам і журналістам наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва.

Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 1 сакавіка):

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Юрыя Стукалава: +37529 319-93-09, jstukalov@gmail.com або razam@budzma.org.

2 сакавіка

Пачатак – 13.00

г. Гродна

Цэнтр гарадскога жыцця

(вул. Кірава, 3)

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Сяржук Доўгушаў у Кёльне

16.07.2025 18:00 - 17.07.2025 21:00 Кёльн

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ