Прэзентацыя альбома мастака Аляксея Жданава

10.09.2013 08:00 - 17:00 Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а) Бясплатнае

Прэзентацыя альбома мастака Аляксея Жданава

10 верасня запрашаем на прэзентацыю альбома паэта і мастака АЛЯКСЕЯ ЖДАНАВА (1948-1993), якая выйшла ў  серыі мастацкіх альбомаў «Калекцыя пАРТызана».

Прэзентацыю правядзе аўтар уступнага тэкста, паэт Дзмітры Строцаў. Акрамя гісторый з жыцця Аляксея Жданава, прагучаць таксама ягоныя вершы ў выкананні Дзмітрыя Строцава.

Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а). Уваход – вольны. Пачатак а 19.

«Упершыню пра Жданава я даведаўся ад Хадзеева. У 81-м. Я толькі што трапіў да Кіма й слухаў яго са сьвяшчэнным трымценьнем. І задаваў пашанотна дурныя пытаньні: «Кім, ты, напэўна, кінік?» — «Не, хутчэй, эпікурэец». — «Кім, а ёсьць у Менску чалавек, роўны табе па інтэлекце?» — «Ёсьць — Жданаў. Вершыкі піша, але ён — філёзаф». І паказаў кручкаватым пальцам у акно: «Бачыш, на першым паверсе сьвятло гарыць? Там жыве. Але гэта пачвара, ня раю табе зь ім мець справу». У чарнільнай цемры лютаўскае ночы, за карабельнымі стваламі старога сталінскага двару атрутна салодка мігацеў ліхтар «людаеда».

Дзмітры Строцаў

 

Крыху пра серыю «Калекцыя пАРТызана». Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана»прадстаўляе сабой thebest беларускага арта. У «Калекцыю» ўжо выйшлі альбомы  Уладзіміра Цэслера, Руслана Вашкевіча, Міхаіла Сянькова, Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай.  Усяго плануецца выдаць 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім алфавіце), якія разам складуць унікальны энцыклапедычны візуальны альфабэт, галерэю найноўшай беларускай культуры.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ