Прэзентацыя кнігі Галіны Каржанеўскай

27.05.2013 18:30 - 21:00 Мінская абласная бібліятэка імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) Бясплатнае

“Арэхападзенне” — паэтычны зборнік Віялеты Пачкоўскай будзе прэзентаваны ў Мінску

27 мая (панядзелак) у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца прэзентацыя кнігі Галіны Каржанеўскай “Што варта радасці і слёз…”. “Біяграфія ў вершах і нарысах” – так акрэсліваецца жанр кнігі.

Крытык Усевалад Сцебурака ў сваёй рэцэнзіі адзначае:

“Кніга спадарыні Каржанеўскай сталася не проста фіксацыяй рэальных падзеяў з асабістага жыцця і лёсу сямейнікаў ды землякоў, але і іх праекцыяй ва ўнутраным свеце чалавека і творцы.

Па задуме аўтара, у кнізе структурна выдзеленыя дзве часткі. Асобна адлюстраваныя два перыяды жыцця – ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы – злучаны з Лагойшчынай, дзе спадарыня Каржанеўская жыла ў весцы Янушкавічы і настаўнічала ў мястэчку Плешчаніцы”.

У вечарыне возьмуць удзел людзі, жыццё якіх звязанае са Случчынай і Лагойшчынай, калегі і сябры аўтаркі. Выступяць творцы Раіса Баравікова, Фелікс Баторын, Ніна Галіноўская, Алесь Емяльянаў.

Пісьменнікі Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч, заснавальнікі і рэдактары серыі “Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”, у якой выйшла кніга Галіны Каржанеўскай, распавядуць пра новыя выданні.

Народныя песні выканае гурт “Сёмуха”. У праграме вечара — дэманстрацыя слайдаў з кнігі, багата ілюстраванай фотаздымкамі з асабістага архіва Галіны Каржанеўскай.

Пачатак у 17.30. Уваход вольны

 

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” 


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава "Калядныя ўзоры" ў Мінску

23.12.2025 11:00 - 11.01.2026 19:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Новы год у Варшаве

31.12.2025 (21:00 - 23:00) Помнік Каперніку (Кракаўскае прадмесце)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ