25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. У гэты дзень беларусы штогод ладзяць урачыстасці. Сёлета з нагоды Дня Волі ў розных гарадах свету пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Зрабілі для Вас падборку з раскладам святочных імпрэзаў, каб вы маглі годна адзначыць найвялікшае нацыянальнае свята ў сваім горадзе.
Дата: 28 сакавіка
Час: 20:00 - 22:00 (час мясцовы)
Месца: падпольная лакацыя (уваход за аўтобусным прыпынкам) (Operngasse 18)
У суботу, 28 сакавіка, беларусы Вены святкуюць Дзень Волі.
Не настолкі, а настойкі чакаюць вас у кропцы, якую ў Вене цяжка намацаць іглой! Не губляйцеся і прыносьце да іх свае прысмакі! Забаўляльная праграма — беларускія квізы, а за іх і прызы — усё гэта будзе.
Вялікабрытанія, Лондан
Месца: Беларускі Рэлігійна-Культурны Цэнтр пры Беларускай царкве, Marian House (Holden Ave)
У суботу, 28 сакавіка, беларусы Лондана святкуюць Дзень Волі. Згуртаванне Беларусаў Вялікабрытаніі запрашае адзначыць 108-я угодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
У гэтым годзе госць-выступоўца — Зміцер Лукашук, рэдактар Еўрарадыё (Варшава).
ЗША, Філадэльфія
Беларусы Філадэльфіі святкуюць Дзень Волі! То каб як след адзначыць, спярша 25 сакавіка, у сераду, завітайце на ўрачыстае ўзняцце бел-чырвона-белага сцяга ў мэрыі Філадэльфіі.
У праграме:
А ў суботу, 28 сакавіка, прыходзьце на святкаванне Дня Волі ў Філадэльфіі!
Веlarus FREEDOM-Philadelphia падрыхтавала штосьці цікавенькае!
У праграме:
Паколькі мерапрыемства будзе праходзіць у бар-лакацыі, святкаванне запланавана як фармат для дарослай аўдыторыі і наведванне магчыма толькі для гасцей адпаведнага ўзросту.
Літва, Вільня
Час: 09:00 - 22:00 (час мясцовы)
У сераду, 25 сакавіка, беларусы Вільні святкуюць Дзень Волі.
Вось караценечкі расклад:
9:00 Збор ля Сейма
Месца: Сейм Літоўскай Рэспублікі, Gedimino pr. 53, Вільня
9:30 Павязванне стужак на Алеі Беларускай дэмакратыі каля Сейма.
Месца: Gedimino pr. 64, Вільня
10:30 — Вольны бчб-аўтапрабег
Месца старту: A. Tumėno g. 4, Вільня
11:30 Акцыя памяці на могілках Росы
Ускладанне кветак і знічак да магіл тых, хто аддаў жыццё за свабоду Беларусі.
Месца: Rasų g. 13, Вільня
12:30 Прыбыццё на праваслаўныя могілкі
Месца: Liepkalnio g. 19, Вільня
18:00 Мітынг на Лукішскай плошчы
Бярыце з сабой сцягі, беларускую атрыбутыку і добры настрой.
19:00 Пачатак маршу да да «Варты Святла» ля амбасады Беларусі.
Месца: Лукішская плошча, Вільня
19:30 Падвязванне стужачак, запальванне знічак. Вольны мікрафон.
Месца: «Варта Святла», Амбасада Беларусі, Mindaugo g. 13, Вільня
20:00 Святочнае набажэнства на беларускай мове
Месца: беларуская царква, Bokšto g. 4, Вільня
20:30 — канцэрт гурта «Дай Дарогу!»
Польшча
Беласток
Час: 16:00 - 20:00 (час мясцовы)
16:00 — Украінскі xор «Кalyna» з праграмай беларускіх песень
Уваход вольны.
Месца: Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32
18:00 — Урачысты канцэрт класічнай музыкі "Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра
Прагучаць творы Т. Касцюшкі, М. К. Агінскага, Н. Орды, Г. Гурэцкага, Я. Тарасевіча, Ю. Глебава, К. Яськова, а таксама беларуская паэзія і традыцыйная дуда.
Уваход — па бясплатных запрашэннях, якія можна атрымаць праз мэйл biuro@ckb.bialystok.pl або ў Цэнтры беларускай культуры па адрасе ul. Kilińskiego 16/207.
Месца: канцэртная зала Комплексу музычных школ, ul. Podleśna 2
Час: 16:00 - 18:00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)
У нядзелю, 29 сакавіка, у Беларускім Доме адбудзецца імпрэза да дня Волі.
У праграме:
Уваход вольны.
Час: 14:00 - 19:00 (час мясцовы)
Месца: Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)
У суботу, 28 сакавіка, беларусы Познаня святкуюць Дзень Волі. Вас чакае падарожжа па гісторыі дзяржаўнасці і незалежнасці Беларусі мовай музыкі і фактаў.
Праграма такая:
14:00–15:30 — прэзентацыя выдаўніцтва RozUM Media і новай кнігі Антона Бяляева «Як я правёў гэтае лета»
16:00–17:00 — выступ беларускага барда Сяргея Чарняка
16:00-17:30 — міні-кірмаш
18:00–19:00 — канцэрт-лекцыя беларускага хору «Poznański Spieuny Schod» і гісторыка Ларысы Секержыцкай
Уваход вольны.
Уроцлаў
Час: 17:00 - 19:00 (час мясцовы)
Месца: Plac Wolności — Pręgierz, Rynek
У сераду, 25 сакавіка, ва Уроцлаве пройдзе марш у гонар Дня Волі. Шэсце будзе праходзіць ад Plac Wolności да Рынкавай плошчы Уроцлава, дзе адбудзецца мітынг з нагоды Дня Волі. На Рынку будуць да 18:30.
У сераду, 25 сакавіка, ва Уроцлаве адбудзецца польска-беларуская вечарына з нагоды Дня Волі.
У праграме — тры перфарматыўныя чытанні:
18:30 — «Бо гэта ёсць маё цела» Ганны Комар у рэжысуры Андрэя Новіка
19:20 — «200» Святланы Дзядовай у рэжысуры Кшыштафа Копкі
20:00 — «Слон» паводле рамана Сашы Філіпенкі, сцэнар і рэжысура Яны Аляксіенкі
Пасля чытанняў запрашаюць на адкрытую размову з удзелам публікі, якую правядзе Генрык Мазуркевіч. Падчас падзеі таксама будзе раздавацца кніга «Бясконцы жнівень».
Уваход вольны. Бясплатныя квіткі бярыце па спасылцы.
Чэхія, Прага
Дата: 25 сакавіка
Час: 13:00 - 15:00 (час мясцовы)
Месца: Альшанскія могілкі, ля праваслаўнай капліцы
У сераду, 25 сакавіка, беларасаў Прагі запрашаюць адсвяткаваць Дзень Волі. Традыцыйна ўшануюць памяць Прэзідэнтаў Рады БНР. Прыходзьце з кветкамі і знічамі.
Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!