Беларускі ПЭН апублікаваў поўны спіс твораў, дапушчаных журы прэміі ягонага імя да ўдзелу ў конкурсе за 2025 год.Сёлета на прэмію паступілі дзясяткі заявак — ад кніг і даследаванняў да падкастаў, відэа і мультымедыйных праектаў. Прэмія аб’ядноўвае розныя фарматы, мэтай якіх з’яўляецца асэнсаванне беларускай гісторыі, культуры і калектыўнай памяці.
У поўны спіс увайшлі 24 творы, якія адпавядаюць крытэрыям конкурсу і былі прынятыя да разгляду журы.

«Апошнія сведкі Гродна» — Руслан Кулевіч (самвыд, Польшча, 2025);
«Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду» — Сяргей Кавалёў (Выдавецтва Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай, Люблін, 2025);
«Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік» — Уладзімір Хільмановіч (Kniżny Vyraj, Беласток, 2025);
«І даўней так пелі: Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» — Вольга Барышнікава (Skaryna Press, Лондан, 2025);
«Кола дня» — Аляксандра Турава (2025, зашыфраваны ўдзел);
«Кровазварот» — Юлія Цімафеева (Янушкевіч, Варшава, 2025);
«На „Старт“ і ў „Тэмпе“: Ножны шпурляк на Аршаншчыне» — Арцём Сізінцаў (Skaryna Press, Лондан, 2025);
«Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын», т. 1 і 2 — Таццяна Гайдук (BYPROSVET/Magenta, Варшава, 2025);
«Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» — Ганна Кандрацюк (выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, Беласток, 2025);
«Туман, які ахутвае цябе» — Паўліна Кот (аповесць з кнігі «Паспець да цемры: Містычныя гісторыі з Беларусі». Пфляўмбаўм, Вільня, 2025);
«Халодныя землі» — Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, Кракаў, 2025);
«Цені падмуркаў» — Milestone (2025, зашыфраваны ўдзел);
«Цесля жыцця» — Сяргей Дубаўцэвіч (2025, зашыфраваны ўдзел);

«Беларусь як „культурное падабенства каланіяльнай Афрыкі“, ці Антыкаланіяльнае паўстанне камуніста Аляксея Каўкі» — Таццяна Астроўская (артыкул у часопісе «Topos», Вільня, 2025);
Падкаст «Гісторыя на Свабодзе» — аўтар і вядоўца Сяргей Абламейка (2025);
Візуальная паэзія «Дудка беларуская і смык беларускі» — аўтар Антось Сівых (2025);
Падкаст «Кінатэатр Беларусь», #7: Вольга Раманава і Іншая гісторыя беларускага савецкага кіно — аўтары і вядоўцы Тарас Тарналіцкі, Юлія Аляксеева (2025);
Падкаст «Літаратурныя зацемкі» — аўтар і вядоўца Сяргей Дубавец (2025);
Падкаст «Папрацуем», выпуск 1: Псіхалагічная сесія з Барбарай Радзівіл — аўтарка Яліна Яноўская (зашыфраваны ўдзел);
Тэлевізійны праект «Сармацкі вус» — аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч;
Відэапраект «Смаленне вепрука» — грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Алесь Кіркевіч (2025);
Відэапраект «Трызуб і Пагоня» — грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Алесь Кіркевіч (2025);
Відэаблог пра беларускую кухню «Pr0Food» — аўтар і вядоўца Сяргей Мазан (2025);
Падкаст «Tutaka» — фундацыя «TUTAKA» (2025).
Сфармаваны спіс адлюстроўвае шырыню сучаснага беларускага інтэлектуальнага поля, ад гістарычных даследаванняў і эсэістыкі – да новых медыяфарматаў, што пераасэнсоўваюць мінулае і сучаснасць.
Наступным этапам стане абвяшчэнне доўгага спісу прэміі.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснавана ў 1996 годзе і штогод адзначае найлепшыя творы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, якія ўмацоўваюць беларускія традыцыі і аднаўляюць сувязь з мінулым.