Выстава Марысі Тульжанковай «Бабуля, я баюся засынаць» у Варшаве

18.03.2026 - 01.04.2026 19:00 - 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36) Бясплатнае
У сераду, 18 сакавіка, у Варшаве адкрываецца выстава Марысі Тульжанковай «Бабуля, я баюся засынаць».

У сваіх творах мастачка даследуе ўзаемасувязь паміж памяццю, дзіцячай уразлівасцю і досведам страты, звяртаючыся да вобразу бабулі не наўпрост, а апасродкавана — праз мову матэрыялу, назву і знікаючую традыцыю ткацтва, якая сышла разам з пакаленнем бабулі аўтаркі.

Адпраўным пунктам для візуальнага пласта становяцца арнаменты традыцыйных посцілак і пакрывалаў, тканых на Беларусі, якімі накрывалі вясковыя ложкі — аб’екты, звязаныя з інтымнасцю, сном і безабароннасцю.

Аўтарка пераносіць структуру і логіку ткацтва ў медыум жывапісу: рытм, паўтор, аб’ём нітак. Узоры аднак не рэканструююцца дакладна, а падвяргаюцца распаду і зруху значэнняў. Гэтыя змены не з’яўляюцца рэзкімі — яны выяўляюцца паступова, падобна да страху, які ўзнікае ў момант засынання.

Неад’емнай часткай праекта з’яўляюцца інсталяцыі з нітак, якія ствараюць прасторавыя структуры спляцення і кокана.

У «Бабуля, я баюся засынаць» вобраз бабулі функцыянуе як адсутнасць — як перарванае перадаванне ведаў, страчаная бесперапыннасць і патрэба ў абароне, якая больш не мае непасрэднага адрасата.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ