Прэзентацыя кнігі паэзіі Валерыя Дубоўскага “На пачатку маўчання”

10.10.2013 19:00 - 21:00 галерэя Ў (пр. Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

Прэзентацыя кнігі паэзіі Валерыя Дубоўскага "На пачатку маўчання" 10 кастрычніка ў мінскай галерэі “Ў” (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя паэтычнай кнігі Валерыя Дубоўскага “На пачатку маўчання”.

Кніга пабачыла свет у серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У вечарыне возьмуць удзел: Уладзімер Арлоў, Валеры Дубоўскі, Сяргей Законнікаў, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Пётра Садоўскі, Аксана Спрынчан, а таксама Валянціна Лузіна (у былым намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вярхоўнага Савета).

Вершы прачытаюць: акцёры тэатра імя Янкі Купалы Аліна Сідарава, Тэатра-студыі кінаакцёраАла Прокіч, а таксама аўтар.

Вядучы вечарыны Міхась Скобла.

Пачатак у 19.00. Уваход вольны

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава «Васільковае трымценне» ў Мінску

05.09.2025 11:00 - 10.10.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус (вул. Маркса, 24)

Канцэрт Віктара Сямашкі ў Вільні

13.09.2025 (19:00 - 21:00) Беларускі Дом (Vilniaus, 20)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Гданьску

17.09.2025 (20:00 - 22:00) STARY MANEŻ (Juliusza Słowackiego 23)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Кракаве

20.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Kwadrat (Stanisława Skarżyńskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ