Прэзентацыя раману Юліі Шаровай “Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік”

17.12.2012 20:00 - 22:00 Кнігарня "логвінаЎ" (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

17 снежня (панядзелак) а 20.00 адбудзецца прэзентацыя дэбютнай электроннай кнігі Юліі Шаровай, раману “Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік”.

Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.

Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Уваход (сва)вольны.  Чакаецца піяніна ў кустах.

Крыху пра раман. У оперным тэатры гораду N існуе дзіўны звычай: маўляў, нельга дарабляць працу за калегам, які заўчасна і раптоўна памёр. Нельга спяваць і таньчыць чужую партыю, нельга гартаць партытуру з пазнакамі дырыгента-нябожчыка. Але што рабіць, калі такая “чужая праца” — твая запаветная мара? Галоўны герой вырашае рызыкнуць і згуляць з лёсам, хоць вынік той гульні прадказальны…


Вам можа быць цікава

Фестываль навукі ў мінскім батанічным садзе

05.09.2026 11:00 - 06.09.2026 19:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Свята ведаў у Суле

05.09.2026 14:00 - 06.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ