Прэзентацыя трох новых выданняў з «Калекцыі пАРТызана»

15.11.2013 19:00 - 22:00 Галерэя «Ў» (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

15 лістапада, 19-00

Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)

«pARTisan» запрашае на прэзентацыю трох новых выданняў з «Калекцыі пАРТызана» — альбомаў Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай («1+1=1»), Аляксея Жданава і Ігара Цішына.

«На днях мой нямецкі калега, які ўпершыню прыехаў у Беларусь, сказаў, што яго цікавіць беларускае мастацтва. Я тут жа дастала з паліцы альбомы з “Калекцыі пАРТызана”. І ўжо праз некалькі хвілін стала зразумела, што ГЭТА пераканаўча і без маіх далейшых каментароў. Гэтыя альбомы я дастаю з паліцы, калі хтосьці не з мастацкага асяроддзя сумняваецца, што ў беларускім мастацтве адбывалася і адбываецца нешта цікавае. Яны — мой аргумент. Гэтыя альбомы я прывожу ў падарунак сваім сябрам у розных краінах. Кожны новы альбом — падарунак, якога чакаюць. Візітоўка беларускай мастацкай сцэны. Аргумент. Падарунак. А яшчэ тое, што выклікае радасць і гонар, што гэта ўсё — частка той культурнай прасторы, якую я магу назваць сваёй».

Ірына Герасімовіч, перакладчыца, куратарка, арт-менеджарка

У імпрэзе прымуць удзел: рэдактар серыі Артур Клінаў, мастакі Міхаіл Гулін, Антаніна Слабодчыкава, аўтары тэкстаў да альбомаў Вольга Шпарага, Ірына Герасімовіч, Таццяна Кандраценка.

У праграме імпрэзы:

− Live-выступы герояў;

− Відэадэманстрацыя акцый групы «1+1=1»;

− Відэазварот Ігара Цішына;

− Паказ урыўкаў з прэзентацыі альбома Аляксея Жданава з удзелам Дзмітрыя Строцава (адбылася ў верасні).

Чакаюцца таксама іншыя арт-сюрпрызы. Падзея на facebook.

Уваход вольны!

Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана»  ўяўляе сабой the best беларускага арта. Акрамя вышэйназваных, у «Калекцыю» ўжо патрапілі альбомы Уладзіміра Цэслера («Ё Цэслер»), Руслана Вашкевіча («План уцёкаў»), Міхаіла Сянькова («А.Р.Ч.»), беларускага авангарду 1980-х. Плануецца выдаць 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім алфавіце), якія разам складуць унікальны энцыклапедычны візуальны альфабэт, галерэю найноўшай беларускай культуры.

«Калекцыя пАРТызана» — найлепшы кніжны праект 2011 года… Альбомы «Калекцыі пАРТызана» must have кожнага культурнага беларуса, заангажаванага ў сучаснасць.

З артыкула Ганны Кісліцынай, «Новая Еўропа»


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

02.04.2026 (20:00 - 22:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

04.04.2026 (17:00 - 19:00) Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ