Прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў у ЗША для беларусаў у Вільні

28.05.2024 18:30 - 20:00 канферэнц-зала гатэля «Artis» (Totorių g. 23) Бясплатнае


У аўторак, 28 траўня, «Амерыканскія рады па міжнароднай адукацыі» запрашаюць усіх зацікаўленых на прэзентацыю адукацыйных магчымасцяў у ЗША для беларускіх грамадзян і грамадзянак у Вільні.






Дата: 28 траўня

Час: 18:30 (час мясцовы)

Месца: канферэнц-зала гатэля «Artis», Totorių g. 23, Вільня



 На прэзентацыі супрацоўнікі і супрацоўніцы «Амерыканскіх радаў» распавядуць пра існуючыя прафесійныя і акадэмічныя праграмы абмену з поўным фінансаваннем для:

 старшакласнікаў(-ніц) і студэнтаў(-ак); 

настаўнікаў(-ніц) і выкладчыкаў(-чыц); 

даследчыкаў(-чыц) і навуковых супрацоўнікаў(-ніц); 

прадпрымальнікаў(-ніц) і дасведчаных маладых спецыялістаў(-ак) у розных прафесійных галінах. 


Акрамя таго, Кансультацыйны цэнтр EducationUSA падзеліцца карыснай інфармацыяй і магчымасцямі для тых, хто хоча самастойна паступіць у амерыканскія ВНУ на праграмы бакалаўрыята, магiстратуры цi дактарантуры. 




Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Краязнаўчая сустрэча ў Віцебску

08.09.2026 (17:00 - 19:00) віцебская абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Прэзентацыя зіна «Pamyłka» ў Варшаве

10.09.2026 (18:30 - 20:30) Uśpiona Księgarnia (Stalowa 1/4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ