ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя альманаха «CTRL+S» у Вільні

16.05.2022 18:00 - 19:00 беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) Бясплатнае
16 траўня ў Віленскім беларускім музем імя Івана Луцкевіча адбудзецца прэзентацыя новага альманаха, прысвечанага панятку «Еўрапейская спадчына».

Дата: 16 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Вільня

У альманаху акадэмічныя артыкулы суседнічаюць з інтэрв’ю, а таксама аглядамі найноўшых падзей.

Мэта публікацыі — паказ еўрапейскай перспектывы культурнай спадчыны Беларусі як у сэнсе яе гістарычнай перадвызначанасці, так і праз разгляд сучасных практык працы з артэфактамі мінулага.

Назва зборніка «CTRL+S» — кампутарная каманда «захаваць» — гэта спроба вырвацца за межы сэнсавых клішэ, знайсці новую мову для працы са спадчынай, якая не ігнаруе рэальнасць XXI стагоддзя.

Сярод аўтараў і гасцей першага выпуска — Томас Венцлава, Яцэк Пурхла, Анатоль Міхайлаў, Аляксей Махнач, Сяргей Харэўскі, Аляксандр Калбаска, Раса Чэпайтэне ды іншыя.

Прэзентацыя адбудзецца з удзелам навуковага рэдактара выдання, дацэнта ЕГУ Сцяпана Стурэйкі, а таксама шэрагу аўтараў.

Падчас прэзентацыі ў наведнікаў будзе магчымасць атрымаць прыгожы папяровы асобнік альманаха.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Спектакль «KS6: SMALL FORWARD» у Парыжы

11.05.2026 20:00 - 13.05.2026 22:00 Théâtre des Abbesses (31 rue des Abbesses)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ