Прэзентацыя альманаха «Draft: Тэатр у выгнанні і ў эміграцыі» ў Вільні і анлайн

27.01.2025 18:30 - 20:00 ------------ Бясплатнае


У панядзелак, 27 студзеня, у Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэце адбудзецца прэзентацыя другога выпуску тэатральнага альманаха «Draft: Тэатр у выгнанні і ў эміграцыі».





Ён прысвечаны пошуку ідэнтычнасці, творчаму супраціву і захаванню культурных кодаў ва ўмовах эміграцыі.


Вось тэмы альманаха: 

Пошук ідэнтычнасці і захаванне культурных кодаў праз тэатр; 

Архівы беларускага тэатра на эміграцыі і гістарычныя сведчанні; 

Артыкулы аб новых тэатральных ініцыятывах, дакументальных драмах і гістарычнай памяці;

 Даследаванні, архівы, асабістыя гісторыі.


 Выданне ўключае: 

Актыўнасці і праекты беларускага тэатра на эміграцыі (Ганна Карняюк, Ліна Крывіцкая); 

Інтэрв’ю з рэжысёркамі імправізацыйнага фізічнага тэатра (Яніс Павілайціс); 

Чатыры студэнцкія эсэ — праніклівыя разважанні аб пераездзе, творчасці і страце дома, які замяняе сцэна; Гісторыі пра лёсы тэатра і цэлых труп (Ала Шэндарава, Сяргей Мікалаевіч). 


Удзел бяруць Ала Шэндэрава, Ксенія Князева, Уладас Багдонас, Алена Ліопа і іншыя. 

Мадэратарка — Наталля Валанцэвіч. 


Уваход вольны. 


Будзе таксама анлайн-трансляцыя праз ZOOM — для анлайн-удзелу рэгіструйцеся па спасылцы. 





Вам можа быць цікава

Выстава «Дыялог з часам» у Мінску

29.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Сустрэча з Надзеяй Нортан у Беластоку

14.05.2026 (18:00 - 20:00) Хаб «Новая Зямля» (ul.Św.Rocha 5-32)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

16.05.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Ноч музеяў на Коласавай сядзібе ў Мінску

16.05.2026 (15:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ