Прэзентацыя фільмаў ад арт-групы «Бергамот» у Познані

17.04.2024 19:00 - 21:00 (ul. Ewangelicka 1) Бясплатнае

 У сераду, 17 красавіка, у Познані прэзентуюць кароткаметражныя фільмы з цыклу «ЛОТ» беларускага мастацкага гурта «Бергамот», а таксама кароткаметражны фільм Ульяны Няўзоравай «Гэты плакат можа стаць прычынай майго арышту» (2021).






Дата: 17 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: ul. Ewangelicka 1, Познань 


У сваіх працах беларускія мастакі рэагуюць на палітычны пераслед у Беларусі і перахопліваюць жэсты ўлады, пераводзячы іх у мастацкія сітуацыі.

 Пасля прагляду будзе сустрэча з чальцамі арт-групы Раманам Трацюком і Паўлам Ляшковічам. 

Прапануюць паразмаўляць пра становішча беларускіх мастакоў і іх творчасць ва ўмовах трывожных грамадска-палітычных падзей, якія зараз адбываюцца ў Беларусі.


BERGAMOT GROUP — мастацкі дуэт Вольгі Маслоўскай і Рамана Трацюка, заснаваны ў 1998 годзе ў Брэсце. Група працуе ў галіне перформансу, відэа, аб’ектаў і фатаграфіі. 


Імпрэза будзе задакументавана на фота і відэа ў рэкламных і архіўных мэтах. 



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Канцэрт «Музыка барока і час» у Мінску

10.06.2026 (17:00 - 19:00) музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

14.06.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ