Лекцыя Аляксандра Фядуты «Імперыя супраць моладзі: гісторыя віленскіх філаматаў»

08.06.2026 - 06.07.2026 18:00 - 20:00 Biblioteka UŁ (ul. Jana Matejki 32 (зала 302)) Бясплатнае

У панядзелак, 8 чэрвеня, літаратуразнаўца, былы палітвязень Аляксандр Фядута чытае ў Лодзі «Імперыя супраць моладзі: гісторыя віленскіх філаматаў». 


Вось што абмяркуюць:
 

  •  Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурным жыцці былога Вялікага княства Літоўскага 
  •  Кароткая гісторыя тайных моладзевых гурткоў у Вільні 
  •  Мэты і метады працы Таварыства філаматаў 
  •  Роспуск Таварыства, ход следства і метады пераследу 
  •  Лёс філаматаў 

Уваход вольны. 

Аляксандр Фядута (Dr. Hab.) — літаратуразнаўца, палітычны аналітык, гісторык грамадска-культурнага жыцця ў ХІХ стагоддзі. Аўтар дакументальнай аповесці пра Францішка Малеўскага “Філамат у Імперыі”, кнігі пра атачэнне Адама Міцкевіча “Сляды на снезе”, зборнікаў навуковых прац пра польска-беларуска-расейскія літаратурныя сувязі “Сюжэты і каментарыі” і “Лісты мінулага часу”.

У 2021 годзе быў затрыманы, 5 верасня 2022 году быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле “Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады”, прызнаны палітзняволеным. 13 снежня 2025 году з групай 123 палітычных зняволеных быў дэпартаваны ва Украіну. Жыве ў Польшчы.

Калі вы хочаце займець кнігу Аляксандра Фядуты “Лексікон “Каласоў пад сярпом тваім” і атрымаць аўтограф аўтара, парупцеся пра гэта загадзя: набыць кнігу з дастаўкай па ўсёй Польшчы можна тут Allegro.pl.


Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.



Вам можа быць цікава

Народзіны прасторы «Zołak» у Вільні

14.06.2026 12:00 - 15.06.2026 00:05 Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Саша Філіпенка ў Кракаве

16.06.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Першая летняя Vulitsa Ezha ў Мінску

20.06.2026 12:00 - 21.06.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ