Прэзентацыя кнігі «Каласы пад сярпом тваім» у Торуні

24.03.2026 18:00 - 19:30 Klasztor Redemptorystów (ul. Św. Józefa 23/35) Бясплатнае

24 сакавіка ў Торуні адбудзецца прэзентацыя кнігі «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча без цэнзуры. Кніга для кожнага беларуса»


Удзел бяруць выдавец, дырэктар Фонда Kamunikat.org Яраслаў Іванюк і пісьменнік Уладзімір Арлоў. 

Спадар Яраслаў раскажа гісторыю выдання, якім Камунікат завершыў святкаванне свайго 25-годдзя. 

Спадар Уладзімір падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго жыццё і выбар. Пачуеце між іншым пра сланы ў цэнтры Менску і чаму кнігі Караткевіча давалі па дзве ў адны рукі. 

Падчас сустрэчы можна будзе набыць беларускія кнігі выдавецтва Kamunikat. 

Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

03.02.2026 15:00 - 12.03.2026 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

«Дай Дарогу!» у Вільні

25.03.2026 (20:30 - 21:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ