Прэзентацыя кнігі вершаў Андрэя Хадановіча да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха»

21.12.2024 18:00 - 20:00 Беларускі дом (Vilniaus, 20) Бясплатнае

Беларускі дом у Вільні запрашае ў суботу 21 снежня на прэзентацыю кнігі вершаў Андрэя Хадановіча да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле культавай аповесці Уладзіміра Караткевіча.


Дата: 21 снежня

Час: 18:00-20:00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі дом (Vilniaus, 20), Вільня

Падчас яе прэзентацыі аўтар прачытае шэраг натхнёных Караткевічам зонгаў і раскажа пра стварэнне оперы і кнігі вершаў да яе. Чаму Караткевіч і сёння найактуальнейшы для нас аўтар? Ці адгукнулася «Дзікае паляванне» на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну супраць Украіны? Як класічная проза пераўвасаблялася ў вершы, а ўкраінскія зоркі вучыліся спяваць па-беларуску?

Бонусам спаткання будуць калядныя вершы, пераклады і песні паэта. Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу «Дзікае паляванне караля Стаха: вершы да оперы», а таксама іншыя паэтычныя кнігі Андрэя Хадановіча.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ