Прэзентацыя кнігі «Беларусы ў Польскім Войску (1919-1947)» у Празе

13.12.2024 18:00 - 19:00 Božská lahvice (Bílkova 122/6) Бясплатнае


У пятніцу, 13 снежня, Беларускі інстытут у Празе запрашае на прэзентацыю кнігі Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Польскім Войску (1919-1947)».






Дата: 13 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Božská lahvice, Bílkova 122/6, Прага 





Кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска падчас польска-савецкай вайны, у міжваенны час, падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. 

Гэта плён шматгадовай працы ў архівах Польшчы, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Літвы, Канады і Расіі. 

Аўтар засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да выканання жаўнерскага абавязку, палітыка польскіх улад да вайскоўцаў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Італіі, Францыі, Нідэрландаў, Бельгіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Паўночнай Афрыкі, на Атлантычным акіяне. 

Кніга прысвечана дзясяткам тысяч беларусаў, якія змагаліся ў польскім мундуры, аднак працяглы час былі забытымі на бацькаўшчыне. 





Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Прэзентацыя арт-альбома Аляксандра Сінкевіча «Небаўзяцце» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Анлайн-канцэрт J: Морс

28.05.2026 (20:00 - 22:00) (Анлайн)

Традыцыйныя танцы з капэлай Котра ў Варшаве

30.05.2026 (20:00 - 22:00) Амбасада традыцыйнай музыкі (Jazdów 3/20)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ