Прэзентацыя кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» у Берліне

05.02.2023 16:30 - 18:00 Maxim Gorki Theater (Am Festungsgraben 2) Бясплатнае

У нядзелю, 5 лютага, у Берліне прэзентуюць кнігу Максіма Знака «Зэкамерон. Гісторыі з турмы».



Дата: 5 лютага

Час: 16.30 (час мясцовы)

Месца: Maxim Gorki Theater, Am Festungsgraben 2, Берлін 


У сваім «Зэкамероне», які спадар Максім напісаў у першы год зняволення, ён шматзначна, іранічна і з цудоўным гумарам распавядае пра свае новыя будні. Яго апавяданні сведчаць пра супраціў і самасцвярджэнне.

Урыўкі з «Зэкамерона» прачытае пісьменніца Герта Мюлер.

Пра тэксты Максіма Знака і пра становішча палітвязняў у Беларусі распавядуць гісторык Фолькер Вайхсель, выкладчыца Катарына Раабэ і Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай, прадстаўніца Каардынацыйнай рады па справах палітвязняў.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ