Беларуская школка ў Батумі распачынае новы навучальны год

19.09.2026 12:45 - 15:00 аКсяродак (Клдзіашвілі 32) Бясплатнае
У суботу, 19 верасня, беларуская суботняя школка ў Батумі распачынае новы навучальны год і запрашае на адкрыццё.

Новы сезон — новыя ідэі. 

Сёлета ў праграме — праектны падыход з пагружэннем: абіраюць тэму дня і праз яе вывучаюць і гісторыю, і традыцыі, і геаграфію, і літаратуру. А напрыканцы ўсе разам ствараюць найцудоўнейшы мастацкі праект. 

Прыходзьце разам чытаць, абмяркоўваць, думаць, гуляць. І ўсё гэта па-беларуску.

Дзетак чакае:

  • новыя знаёмствы
  • цікавыя заняткі
  • вясёлыя гульні
  • аладкі

А бацькоў чакае некалькі вольных гадзін для сваіх дарослых спраў.

Уваход вольны, і заўсёды падзякуюць за данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ