Прэзентацыя кнігі Паўла Анціпава «Куда-нибудь приезжать, что-нибудь делать и уезжать» у Вене

08.07.2025 19:30 - 21:00 Babel books (Reisnerstraße 11) Бясплатнае


У аўторак, 8 ліпеня, у Вене адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Анціпава «Куда-нибудь приезжать, что-нибудь делать и уезжать». ⠀ 





Кніга мае падзагаловак «Раман у пятнаццаці паведамленнях», таму што адпраўной кропкай кожнага раздзела з’яўляецца смска, што захавалася ў старой кнопкавай «нокіі». Амаль чатырыста старонак амаль бітніцкіх успамінаў аб бясконцых перамяшчэннях па Цэнтральнай Еўропе (яе невялікай частцы), алкаголі, каханні, свабодзе і літаратуры.

 «У нас шмат агульнага: кожны з нас перажывае разрыў і адчувае надрыў — слова „надрыў“ мы вымаўляем вельмі часта. Кожны з нас піша ці вершы, ці апавяданні, і ў кожнага з нас ёсць меркаванне пра беларускую літаратуру, ды вось толькі падзяліцца было не з кім, а зараз ёсць...». 

Ёсць тут, зразумела, і пратэсты, і Шарамет, і разгубленасць ад адчування падаючай у бездань краіны, але літаратуры і алкаголю больш — як у жыцці, калі ты малады, і здаецца, што ўсё наперадзе. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся праз мэйл info@babelbooks.at альбо ў каментарах да адмысловага паста. ⠀ 




Вам можа быць цікава

Купалле ў Залессі

05.07.2025 (20:00 - 23:55) паркавая зона Залескага Дома культуры

Купалле пад Мінскам

06.07.2025 (18:00 - 22:00) загарадны клуб «Фестывальны» (Ракаўскі с/с)

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» ў Авіньёне

15.07.2025 (20:30 - 22:00) Le Rouge Gorge (Place de la Mirande)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ