Сядзіба Быкава ўзятая пад асаблівую ахову дзяржавы

Міністэрства культуры зацвердзіла праект зон аховы вакол сядзібы сям’і Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Вушаччыне.

Schiema zon achovy historyka-kuĺturnaj kaštoŭnasci

Цяпер музей, дзе нарадзіўся народны пісьменнік, афіцыйна атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці з вызначанымі межамі тэрыторыі, дзе забаронена забудова, высяк лесу, а таксама змены, што могуць нашкодзіць аўтэнтычнаму ландшафту і выгляду, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю».

Пад аховай апынулася не толькі сама хата-музей, але і прылеглая алея памяці з валунам, усталяваным на месцы, дзе была хата, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў. Цяпер у гэтай зоне забаронена будаўніцтва, знішчэнне зялёных насаджэнняў, устаноўка рэкламы і іншыя дзеянні, што могуць перашкодзіць захаванню культурнай спадчыны.