Прэзентацыя кнігі тоні лашдэн «Чорны лес» у Гданьску

20.10.2024 13:00 - 15:00 pracownia «Dzivne» (Lankova 16) Бясплатнае


 У нядзелю, 20 кастрычніка, у прасторы «Dzivne» адбудзецца прэзентацыя кнігі тоні лашдэн «Чорны лес».







Дата: 20 кастрычніка

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: pracownia «Dzivne», Lankova 16 (domofon 2), Гданьск 




Запрашаюць паразмаўляць з аўтаркай, беларуск:ай пісьменні:цай і квір-фем-актывіст:кай пра я:е кнігу. «Чорны лес» — зборнік дэкаланіальных эка-хоррар апавяданняў пра Беларусь, выдадзены незалежным выдавецтвам «Мяне Няма». 

Як кажа аўтарка, гэта «не фантастыка і не антыўтопія, а рэалістычнае па сваей сутнасці адлюстраванне свету, у якім знайшлі сябе беларусы і беларускі пасля 2020 года». 

Жах перад чалавекам у форме, перажыванне траўмы, страта радзімы і пошук унутранай сілы, патрэбнай, каб рухацца далей — асноўныя тэмы кнігі. 

На сустрэчы можна будзе дазнацца пра шлях кнігі, пагартаць ці набыць асобнік і папрацаваць з прыроднымі матэрыяламі. 

З сабой тоні прывязе папараць, якую сабрала разам з беларусамі ў межах калектыўнага пошуку папараць-кветкі, і прапануе некалькі арт-практык з раслінамі. 




Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ